100-летию образования и 80-летию освобождения

Толочинского района посвящается…

 

С мая по июль 2024 года в библиотеках проводится библиотечная почтовая акция «Я хочу рассказать о своем районе», посвящённая 100-летию образования и 80-летию освобождения Толочинского района.

Участникам акции предлагается написать на бумаге  (или напечатать) воспоминания и личные впечатления о знаменитых событиях в Толочинском районе в прошлом и настоящем, сведения о жизни и деятельности знаменитых земляков. Возможно предоставление документов и фотографий из семейных архивов (копии). Все записи и другие материалы «отправляются» в импровизированный почтовый ящик или на электронную почту: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript..

Возраст участников акции не ограничен. Сотрудники библиотек Толочинского района приглашают жителей и гостей района принять участие и надеются на активность респондентов.


 

 

22 лютага 2024 года для вучняў 5-6 класаў Абалецкай базавай школы прайшла літаратурная гульня «Жывое роднае слова». Мерапрыемства было прымеркавана да Дня роднай мовы. Рабяты размаўлялі на беларускай мове, адгадвалі загадкі, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую. Усім удзельнікам былі ўручаны дыпломы за ўдзел, а самыя актыўныя атрымалі салодкія падарункі.

Living native words

24 лютага 2024 года ў Гаршчэўшчынскай сельскай бібліятэцы для вучняў 6-7 класаў прайшоў урок-гульня “Мова родная – мова модная”, прымеркаваны да Міжнароднага Дня роднай мовы. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з гісторыяй узнікнення гэтага свята і прапанавала ім выканаць заданні: адгадаць беларускія загадкі, перакласці на беларускую мову словы і сказы, знайсці “словы - падманшчыкі”, прачытаць вершы беларускіх паэтаў, па музычным фанаграмам адгадаць назвы беларускіх народных танцаў і песень. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “На хвалях роднай мовы”.

Native language fashionable language

Паэтычны вянок па творах беларускіх паэтаў “У мовы роднай – роднае карэнне” адбыўся 21 лютага 2024 года ў Звянячскай сельскай бібліятэцы. Падчас мерапрыемства бібліятэкар імкнулася данесці слухачам пра значнасць беларускай мовы, яе веліч і прыгажосць, прывяла кароткія факты з гісторыі ўзнікнення Дня роднай мовы, нагадала багатую спадчыну беларускага паэтычнага слова. Прысутныя з захапленнем чыталі вершы  беларускіх паэтаў пра мову, слухалі дзіўную музыка І.Лучанка “Спадчына”, “Белавежская пушча” і іншыя. Таксама быў аформлены  бібліятэчны  квілт  “Маё любімае слова на роднай  мове”, дзе знайшлі месца  любімыя словы наведвальнікаў бібліятэкі: “Радзіма”, “Бацькаўшчына”, “спадчына”, “рамонкі”, “валошкі” і іншыя. Напрыканцы адбыўся агляд новых паступленняў кніг на беларускай мове.

Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі ў падарунак інфармацыйныя закладкі для кніг з вершаванымі радкамі  пра  мову.

Native language has native roots

21 лютага 2024 года ў Варанцэвічскай сельскай бібліятэцы прайшла акцыя “Гучы, матчына мова”. Чытачам было прапанавана напісаць сваё любімае слова на роднай мове і замацаваць на “вялікае сэрца”. Таксама ў гэты дзень наведвальнікі бібліятэкі маглі выказаць сваю любоў да роднай мовы, прачытаўшы ўслых творы класікаў і сучасных беларускіх паэтаў і празаікаў. У бібліятэцы прагучалі вершы “Роднае слова”, “Спадчына” Я.Купалы; урыўкі з паэмы “Новая зямля” Я.Коласа, ўрыўкі з твораў Л.Кебіч, Л.Дрожжы, Т.Атрошанка, Г.Пярун і інш.

Sounds mother tongue1

Бібліятэкар Райцаўскай сельскай бібліятэцы на базе ДУА  «Раіцкі дзіцячы сад» для дзяцей дашкольнага ўзросту правяла гульню-конкурс «Ведай і любі родную мову». Дзяўчынкі і хлопчыкі прынялі ўдзел у конкурсах: «Знаёмства»,  «Ветлівыя словы», «Павучальны», «Забаўлянка», «Беларуская гульня», якія былі накіраваны на выхаванне паважлівых адносін да беларускай мовы і культуры, фарміраванне любові да сваёй Радзімы.

Know and love your native language1

Know and love your native language2

Гадзіна роднай мовы пад такой назвай прайшла 21 лютага 2024 года ў цэнтральнай раённай бібліятэцы для вучняў 9 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Талачына імя Ф. Я. Макавецкага”.

Падчас падарожжа па краіне роднай мовы ўдзельнікам мерапрыемства давялося зрабіць прыпынкі, на якіх выконвалі конкурсныя заданні: “Перакладчык”, “Закончыце сказы”, “Нечаканыя пераўтварэнні”, “Адгадай загадкі”, “Пазнай партрэт пісьменніка” і “Шыфравальшчык”.

Прагучала шмат беларускамоўных прыказак, прымавак у якіх адлюстроўваецца старадаўняя мудрасць і душа беларускага народа. І, канешне, звярнуліся да беларускай паэзіі – прагучалі вершы Юрася Свіркі, Ніла Гілевіча, Пятруся Броўкі, Ігара Пракаповіча. Таксама пазнаёміліся з творамі беларускіх пісьменнікаў, прадстаўленымі на кніжнай выставе “Роднай мовы гук чароўны”.

Напрыканцы мерапрыемства прыйшлі да высновы, што беларуская мова заслугоўвае таго, каб ёй ганарыліся і выкарыстоўвалі ў паўсядзённым жыцці.

Native language is the soul of the people1

21 лютага 2024 года ў гарадской дзіцячай бібліятэцы прайшла гадзіна роднай мовы “Пагавары са мной на мове, на нашай роднай, не чужой”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Удзельнікамі мерапрыемства сталі навучэнцы 8 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Талачына імя М.П.Лугоўскага”. Падчас мерапрыемства рабят чакала беларуская хатка з акенцамі-заданнямі: “Перакладчыкі”, “Беларуская загадка”, “Назаві адным словам”, “Дапоўні прыказку”, “Крылатая паштоўка”, з якімі яны выдатна справіліся і праявілі сябе добрымі знаўцамі беларускай мовы. Пераможцы атрымалі дыпломы і памятныя падарункі. Дапоўніла мерапрыемства кніжная выстава “Мілагучнае, звонкае, роднае слова”.

Talk to me in our native language1

15 лютага 2024 года ў Коханаўскай гарпасялковай бібліятэцы для вучняў 10 класа ДУА “Коханаўская сярэдняя школа імя І.П.Кожара” праведзены ўрок мовазнаўства “З роднай мовай дзень за днём”. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся аб гісторыі заснавання Міжнароднага дня роднай мовы, аб шляхах развіцця і станаўлення беларускай мовы. Бібліятэкар звярнула ўвагу прысутных на тое, якая цудоўная і мілагучная беларуская мова.

Навучэнцы пашырылі свой слоўнікавы запас і праявілі творчыя здольнасці, прыняўшы ўдзел у конкурсе знаўцаў беларускага фальклора “Сказаў як звязаў” і ў конкурсе перакладчыкаў “Мая мова беларуская”, дзе паказалі добрыя веды ў перакладзе слоў з рускай на беларускую мову. Таксама прысутным было прапанавана  прыняць удзел у інфарм-кактэйлі “На мове роднай размаўляю”, дзе яны з цікавасцю і задавальненнем чыталі  выказванні і крылатыя выразы аб мове, вершы і ўрыўкі з вядомых твораў беларускіх паэтаў і пісьменнікаў без падрыхтоўкі. Да мерапрыемства была аформлена тэматычная выстава “Ёсць у кожнага мова, што родная навекі”.

Live your life day by day1

Live your life day by day2